“Мы разам – і ў гэтым наша сіла!”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такім дэвізам у яслях-садзе № 1 горада Дзятлавапрайшоўтэатральны марафон “Казкін ФЭСТ” у рамках тэматыкі Года народнага адзінства.

Значэнне казак у выхаванні дзяцей цяжка пераацаніць. Назапашваючыў сабе мудрасць  пакаленняў, яны здабываюць цудоўную сілу: навучальную, развіваючую, выхаваўчую.

На галоўнай пляцоўцы  ўстановы ў час адкрыцця тэатральнага марафону ў госці да выхаванцаў прыйшлі героі з розных казак: Лета, Кароль, Прынц, Мальвіна, Чырвоная Шапачка, Коцік і іншыя. Дзеці лёгка іх пазналі, бо выхавальнікі пастаянна чытаюць ім казкі, рыхтуюць тэатральныя пастаноўкі, а таксама пастаноўкі казак лялечнага і пальчыкавага тэатраў. Віктарына “Па старонках любімых казак”, якую правяла выхавальніца Наталля Калодка, была прысвечана народным казкам. Закончылася адкрыццё свята флэшмобам “У дружбе наша моц і яднанне”.

На працягу марафону кожная група дэманстравала тэатральныя пастаноўкі казак, падрыхтаваныя з дапамогай сваіх выхавальнікаў. Сустрэча з героямі казак не пакідала  абыякавым ні аднаго дзіцяці:  усе хацелі дапамагчы героям, якія апынуліся ў складаным становішчы. З дапамогай казачных герояў дзеці зразумелі, што без сяброў жыць нельга, толькі разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды.

Закончылася свята ўшанаваннем самых таленавітых удзельнікаў, фотасесіяй з казачнымі героямі, калектыўным выконваннем песні пра дружбуі флэшмобам “Шчаслівая казачная краіна ДЗЯЦІНСТВА”.

Ларыса БРАГІНА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 1 горада Дзятлава



Теги: