Меркаванне. Што новага ў заканадаўстве?

Важнае

28 мая 2021 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 114-З “Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносінаў”, якім унесены змяненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Закон уступіць у сілу 30 чэрвеня 2021 года.

Сваё меркаванне выказала Марына Бортка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:

– Адметна тое, што нормамі Закона ўдакладняюцца асобныя пытанні па вызначэнні паўнамоцтваў і адказнасці бакоўпрацоўных адносін. Забяспечана дадатковае рэгуляванне пытанняў прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў, а таксама іх адхілення ад працы за супрацьпраўныя дзеянні. Акрамя таго, закрануты пытанні ўзаемадзеяння наймальніка і прафсаюза па скасаванні працоўных дагавораў па ініцыятыве наймальніка. З мэтай абароны нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя насельніцтва рэгулююцца пытанні правядзення забастовак.

Я лічу, што ў любым выпадку наймальнік павінен дзейнічаць толькі ў рамках Закона і ўсе спрэчныя пытанні абмяркоўваць з прафсаюзнай арганізацыяй свайго прадпрыемства.

Таццяна ГРЫЦУК