Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 7 па 13 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 63 паведамленні, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 29 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 32 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 33 правапарушальнікі, узбуджана 2 крымінальныя справы.

Напісанаму не верыць

На работніцу нашага раёна ўзбуджана крымінальная справа. Знаходзячыся на працоўным месцы, жанчына ўнесла заведама лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы. За супрацьпраўны ўчынак яна паўстане перад судом.

Што вырасла ў Міроўшчынскім лесе?

У лясным масіве паблізу вёскі Міроўшчына 10 чэрвеня быў знойдзены 100-міліметровы артылерыйскі снарад, мяркуецца часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку абясшкодзілі.

Маку на полі не месца

На сельскагаспадарчым полі, уздоўж праезнай часткі дарогі паблізу вёскі Яцвезь, быў знойдзены дзікарослы мак. Вага наркаўтрымліваючай расліны склала 18,45 кілаграма. Небяспечнае пустазелле знішчана.

Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама