Кафеінавая залежнасць: як пазбавіцца?

Важнае Грамадства

Паводле класіфікацыі, кафеін не ўваходзіць у лік рэчываў, якія выклікаюць прывыканне.

Тым не менш, залежнасць ад кавы ‒ рэальнасць, якая здольная прынесці шкоду здароўю аматара напою. Пра тое, як яе распазнаць і перамагчы, расказала Гражына Даукшыс, тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ:

‒ Да прыкметаў кафеінавай залежнасці ад кавы адносяць змены самаадчування пасля выпітага кубка кавы. У аматара кафеіну падымаецца настрой, надыходзіць перыяд актыўнасці і разняволенасці. Такія людзі рэдка п’юць чай, какаву або іншыя гарачыя напоі, аддаючы перавагу каве, адмаўляюць сваю залежнасць. Яны прывыклі пачынаць свой дзень з кавы і адчуваюць, што без яе дзень не пачнецца. Пры адмове ад ужывання кафеіну залежны чалавек становіцца нервовым і неспакойным, адчувае галаўны боль і недамаганне.

Перамагчы залежнасць можа быць няпроста: у першыя дні чалавек будзе адчуваць сябе дрэнна, магчымы слабасць і дрымотнасць. Таму пачынаць адмову лепш у выхадны дзень: для поўнага вываду кафеіну з арганізма спатрэбяцца прыкладна два дні. У гэты перыяд рэкамендуецца спаць не менш за 8 гадзін у суткі. Замест звыклага напою можна пачаставацца іншай ежай або напоямі, якія вам падабаюцца. Каб змагацца са звычкай было лягчэй, можна замяніць каву іншымі, менш шкоднымі напоямі з падобным эфектам ‒ зялёным чаем, какавай, гарачым шакаладам, цыкорыем.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga