Юныя эколагі вядуць за сабой

Важнае Грамадства

Гезгалаўская сярэдняя школа ў першыя цёплыя дні лета расхінула свае дзверы для 35 юных цікаўных выхаванцаў летніка “Эколаг”.

Урачыстае адкрыццё па традыцыі пачалося з выканання нацыянальнага Дзяржаўнага гімна і падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Для наведвальнікаў летніка распрацавана гульнявая мадэль змены “Прыгажосць зямлі беларускай”. Дзяцей чакае захапляльнае завочнае падарожжа па Беларусі, у час якога яны “пабываюць” у кожнай вобласці нашай краіны, пазнаёмяцца з Нацыянальнымі паркамі і запаведнікамі, гістарычнымі помнікамі і запаветнымі куточкамі роднай зямлі. Бо сучасны “эколаг” – гэта не толькі той, хто вывучае прыроду, жывёльны і раслінны свет і клапоціцца аб яго захаванні, але і той, хто разам з тым мяняе “экалогію” сваёй душы, сэрца, думак і ўчынкаў. Важна ў “Год народнага адзінства” згуртавацца ў адну дружную клапатлівую сям’ю і павесці за сабой астатніх, разумеючы тое, што ў адзінстве наша сіла. Справіцца з пастаўленай задачай выхаванцам летніка дапамогуць вопытныя і мудрыя выхавальнікі.

Людміла ШПАКАВА,
дырэктар аздараўленчага летніка “Эколаг” Гезгалаўскай сярэдняй школы



Теги: