Для каго звінеў рэспубліканскі апошні званок?

Грамадства Свежыя навіны

Аб цікавай сустрэчы, удзел у якой прымалі маладыя дзятлаўчане, расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка.

Сёлета на рэспублікаскім свяце “Апошняга званка”, якое праходзіла ў Бабруйску і сабрала больш за дзве тысячы выпускнікоў з розных куткоў Беларусі, пабывалі чатыры адзінаццацікласнікі Дзятлаўшчыны.

Гонар прадставіць наш раён выпаў Ганне Дудкінай з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава – прызёру міжнародных конкурсаў “Музыка без межаў”, “ВёскаFEST”, “Сябры-2020”, “Новыя вяршыні-2021”; Леаніду Герасімчыку з Дварэцкай сярэдняй школы – неаднаразоваму прызёру абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы; Карыне Дораш з гімназіі № 1 горада Дзятлава – выдатніцы вучобы, прэтэндэнтцы на ўзнагароджанне залатым медалём, прызёру абласной пошукава-даследчай акцыі “Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і”; Лізавеце Панасюк з гімназіі № 1 горада Дзятлава – прызёру абласных інтэрнэт-конкурсу “Гродзенская мыш-2019”, конкурсу міні-інсталяцый рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, конкурсу даследчых работ “Крыштальная Альфа-2020”.

Ірына СТЫРНІК