Зарплата ў “канвертах”? Заплаці штраф

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З 1 студзеня 2021 года ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены дапаўненні, якія скіраваныя на спыненне ўхілення ад выплаты падаходнага падатку з фізічных асобаў шляхам выплаты даходаў у выглядзе заработнай платы “ў канвертах” без адлюстравання на рахунках бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Цяпер падатак спаганяецца выключна за кошт сродкаў падатковага агента без яго наступнага ўтрымання ў фізічнай асобы, якая фактычна атрымала прыбытак.

Аб фактах выплаты заработнай платы “ў канвертах” можна інфармаваць шляхам пісьмовага паведамлення ў падатковы орган.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае, што за парушэнне заканадаўства ў частцы выплаты заработнай платы, не адлюстраванай ва ўліку, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Даведка

Пунктам 1 артыкула 14.3 КоАП прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 2 да 25 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Пунктам 4 артыкула 14.5 КоАП прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 40 да 120 базавых велічыняў.

Марына ПАЗНЯКОВА,
першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga