За наўмысную блакіроўку – крымінальная адказнасць

Важнае Здарэнні і бяспека

Апошнім часам у нашай краіне фіксуюцца выпадкі такіх злачынстваў, як наўмыснае пашкоджанне транспартнага сродку або шляхоў зносін, а таксама блакіраванне транспартных камунікацый.

На інтэрнэт-рэсурсах з’яўляюцца заклікі і да блакіроўкі чыгуначных шляхоў, што прыводзіць да парушэння нармальнай работы сродкаў сігналізацыі сувязі, нанясення ўрону беларускай чыгунцы, а пры экстранным тармажэнні саставаў атрымаць траўмы могуць і пасажыры.

Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў зносін адносіцца да крымінальнай адказнасці па артыкуле 309 КК РБ і, у залежнасці ад цяжару наступстваў, за такі ўчынак прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў.

Калі наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый нанясе ўрон у асабліва буйным памеры, выкліча смерць чалавека ці нанясенне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання, адказнасць прадугледжваецца па артыкуле 310 КК РБ – магчыма пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga