Якія сем’і сталі пераможцамі “Зецельскага фэсту”?

Важнае Грамадства

Прыемным момантам пятага раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” стала ўзнагароджанне сем’яў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі творчых конкурсаў.

Падарункі, дыпломы і грашовыя ўзнагароды ўручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч.

Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на конкурснай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў” перамогу заваявала сям’я Добышаў, прызы за другое месца дасталіся сям’і Санцэвічаў, за трэцяе – сям’і Шаўчукоў.

Спецыяльным прызам конкурсу “Скрыжаванне мастацтваў” журы вырашыла адзначыць сям’ю Санюкоў.

Самымі спрытнымі, уважлівымі і дружнымі ўдзельнікамі наступнага конкурсу – “Сямейны чэлендж” – сталі члены сям’і Конан, якім дасталася ўзнагарода за першае месца. На другой пазіцыі замацавалася сям’я Жыгалаў, “бронза” пляцоўкі дасталася сям’і Дварчанінаў.

На творчай пляцоўцы “ Мой утульны 3D дворык” не аказалася роўных вялікай сям’і Асіпук-Фатон, якая адзначана дыпломам за першае месца і адпаведнымі прызамі. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Філатавых, за трэцяе – сям’і Коласавых.

За падарункі для сем’яў вядучая Наталля Маліноўская падзякавала раённым арганізацыям грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі дзіцячы фонд”, Таварыства Чырвонага Крыжа, прафсаюзныя арганізацыі.

Ірына СТЫРНІК