Сям’я – аснова здзяйсненняў і перамог

Важнае Грамадства Свежыя навіны

25  мая навучэнцы VIII-XI класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я – апора дзяржавы, аснова здзяйсненняў і перамог” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Занятак быў прысвечаны Міжнароднаму  дню сям’і. На першым этапе абмеркавання ШАГ 1 “Мы пазнаём” была звернута ўвага на тое, што ў нашай краіне праблемам сям’і надаецца самая пільная ўвага. Адна з асноўных ідэй дзяржаўнай палітыкі – “Моцная сям’я – моцная дзяржава”. Найважнейшым напрамкам дзяржаўнай сямейнай палітыкі з’яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. У краіне створана надзейная сістэма абароны сем’яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным сем’ям.

Наступны ШАГ “Мы разважаем” прысвечаны пытанню – “Сям’я як калыска агульначалавечых каштоўнасцяў”. На чым жа павінна будавацца моцная сям’я? Можа быць, на даверы і любові? А можа, на ўзаемапавазе і ўзаемаразуменні? Вядома ж, усё гэта складаныя моцнага падмурка для сям’і – сямейныя каштоўнасці. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў абмеркаванне гэтага пытання, а таксама  расказалі прысутным аб  традыцыях сваёй сям’і. Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. У межах дадзенага этапу школьнікі паспрабавалі пабудаваць сваю піраміду каштоўнасцяў і растлумачылі свой выбар. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі памятку “Сямейныя каштоўнасці”.

Марына ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік IX класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga