Піянеры Дзятлаўшчыны – адзіныя і непераможныя

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай з 18 па 21 мая ў нашым раёне праходзіць тэматычная чатырохдзёнка, прымеркаваная да Дня піянерскага сяброўства і Года народнага адзінства.

Яе дэвіз – “Мы папулярызуем, спрабуем, ідзём, за сабой жадаючых вядзём!”. Стартавала чатырохдзёнка ўрачыстымі лінейкамі ў школах. Першы яе дзень меў сімвалічную назву “Піянерская дружына – гэта крута!”: саветы піянерскіх дружын раёна і ўдзельнікі аб’яднання “Лідар” прыступілі да стварэння білбордаў пра жыццё сваіх арганізацый “Піянерыя: учора, сёння, заўтра”.

Другі дзень “Зробім свет чысцейшым” актывізаваў удзельнікаў валанцёрскага руху БРПА. Піянеры раёна арганізавалі дэсанты па зборы смецця з фотасправаздачамі, а цімураўцы і валанцёры клуба “Мы разам” і раённага савета ГА “БРПА” на чале са старшынёй савета Ірынай Мішчанка наведалі асаблівых дзяцей. Сумесна з педагогамі Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі госці правялі раённы конкурс “Усе разам” па развіцці рухальнай актыўнасці дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі.

Трэці дзень чатырохдзёнкі праходзіць пад назвай “Піянер – прыклад для ўсіх!”. Актывісты руху дзеляцца цікавай інфармацыяй аб піянерскім жыцці: запланаваны рэкламна-агітацыйны брыфінг “Будзь з намі!” з творчымі справаздачамі аб дзейнасці піянерскіх дружын.

Завершыць чатырохдзёнку раённае піянерскае свята “Піянеры Дзятлаўшчыны – адзіныя і непераможныя”, якое пройдзе ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава 21 мая ў 14 гадзін.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: