Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Важнае Здарэнні і бяспека

З 10 па 16 мая ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 68 паведамленняў, 9 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 22 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 37 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 44 правапарушальнікі, узбуджана 2 крымінальныя справы.

Хто ўгнаў веласіпед?

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу з падворка аднаго з дамоў па завулку Лугавым у Дзятлаве веласіпеда “Nakxus”. Гаспадару двухколавага транспарту нанесена матэрыяльная шкода ў памеры 96 рублёў.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведамляць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.  

Па грошы – у чужы дом

На беспрацоўную, раней не судзімую жыхарку нашага раёна, 1973 года нараджэння, узбуджана крымінальная справа. Жанчына ў час знаходжання ў доме жыхара вёскі Яцвезь скрала ў яго 60 рублёў. За свой  учынак аматарка лёгкіх грошай адкажа перад судом.

Аляксандр БІЛЬ,

начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама