Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 19 па 25 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 92 паведамленні, 6 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 44 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 42 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 41 правапарушальнік, узбуджана 2 крымінальныя справы.

Як падманвалі трымальнікаў картак?

15 красавіка ў сетцы Інтэрнэт з банкаўскай карткі ААТ “Прыорбанк” інваліда 3 групы, 1983 года нараджэння, невядомы зламыснік скраў 420 рублёў.

23 красавіка ад дзеянняў інтэрнэт-злодзея пацярпеў пенсіянер з Дзятлава: з карт-рахунка ААТ “Беларусбанк” невядомы скраў у яго 1580 рублёў, а затым аформіў анлайн-крэдыт. Агульная сума нанесенага пенсіянеру матэрыяльнага ўрону – 2980 рублёў.

Міліцыя просіць трымальнікаў банкаўскіх картак не верыць махлярам і класці трубку, калі тэлефануюць “работнікі банка”.Затым самастойна можна набраць нумар банкаўскай службы падтрымкі, які пазначаны на зваротным боку карткі.

Знойдзены самагон і брага

Участковы інспектар міліцыі выявіў у пенсіянеркі, жыхаркі Казлоўшчынскага сельскага савета, 15 літраў самагону і 50 літраў самагоннай брагі. Незаконная прадукцыя канфіскавана.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

У КСУП “Вензавец” за крадзеж 30 літраў дызельнага паліва гаспадаркі на суму 56 рублёў затрыманы мясцовы работнік.

У ААТ “Граніт-Агра” нецвярозай на працоўным месцы знаходзілася аператар, у КСУП “Войневічы” – палявод.

Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga