Калі прыедзе бібліобус?

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У чэрвені 2021 года бібліобус, работу якога арганізуе Дзятлаўская раённая бібліятэка, будзе працаваць па наступным графіку:

1 чэрвеня – Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі;

2 чэрвеня – Яцвезь, Апаліна-Басіна, Каменка, Хадзяўляны, Савічы;

8 чэрвеня – Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Ягаднае;

9 чэрвеня – Руда Яварская, Гута, Капці, Трахімавічы, Скрундзі, Чарлёнка, Падвялікае.

Па іншых маршрутах у чэрвені выезды ажыццяўляцца не будуць у сувязі з чарговымі адпускамі бібліятэкара і вадзіцеля. Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці.

Запрашаем нашых пастаянных і новых чытачоў прыходзіць па кнігі, часопісы і газеты.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga