Хто стане “Уладаром сяла”?

Важнае Да ведама грамадзян

Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў чарговы раз дае старт сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту “Уладар сяла-2021”.

Моладзевы лідар Дзятлаўшчыны нагадала, што праект існуе з 2008 года і ўключае ў сябе тры асноўныя этапы – раённы, абласны, рэспубліканскі.

Сёлета ў Міжнародны дзень сям’і ў рэгіёнах Беларусі, у тым ліку на Дзятлаўшчыне, стартуе прыём заявак для ўдзелу ў праекце. За званне “Уладар сяла-2021” змогуць пазмагацца маладыя сем’і з дзецьмі, якія больш за тры гады жывуць у сельскай мясцовасці і вядуць асабістую падсобную гаспадарку. Кацярына Хілімончык удакладніла, што гэта не абавязкова могуць быць работнікі сельскагаспадарчых арганізацый. Праўда, важна звярнуць увагу на ўзроставы парог дарослых удзельнікаў конкурсу: муж ці жонка павінны быць не старэйшыя за 31 год на дзень удзелу ва ўсіх этапах праекта.

Для запаўнення заяўкі на конкурс неабходна зайсці ў групу “Моладзь Дзятлаўшчыны” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Таксама заяўкі можна дасылаць на электронны адрас раённай моладзевай арганізацыі: brsm@dyаtlovo.gov.by або drk-888@rambler.ru. Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

Ірына СТЫРНІК