Далучайцеся да акцыі

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

9 мая, у Дзень Перамогі,  у Дзятлаве пройдзе марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Збор калоны ў 10 гадзін 20 хвілін каля Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Запрашаем да ўдзелу ў акцыі ўсіх землякоў. Далучыцца да шэсця можна з фотапартрэтамі сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час.

Разам мы выкажам сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga