Да міжнароднага дня сям’і

Важнае Да ведама грамадзян

Міжнародны дзень сем’яў святкуецца 15 мая ў многіх краінах свету, сярод якіх Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан.

У Старажытным Рыме афіцыйны шлюб заключаўся пры дапамозе пацалунку.

Паводле сусветнай статыстыкі пасля 7 гадоў шлюбнага жыцця верагоднасць разводу памяншаецца на 50 %.

Кітаец Цыён Хан, які пражывае ў Індыі, абзавёўся самай вялікай сям’ёй у свеце. Ён жанаты на 39 жанчынах, якія нарадзілі яму 94 дзіцяці. Сямейную гісторыю працягнулі 33 унукі.

Па статыстыцы жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны жывуць даўжэй тых, хто так і не ўступіў у шлюб ці развёўся.

Традыцыя насіць заручальны пярсцёнак на безыменным пальцы прыйшла з Старажытнага Егіпта. Егіпцяне верылі, што менавіта ў гэтым пальцы бярэ пачатак вена любові, якая нясе кроў да сэрца.

Самай распаўсюджанай песняй для першага шлюбнага танца сярод маладых з’яўляецца Балада Браяна Адамса “Everything I Do”.

Ганна ІВАНОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga