Аб вырашэнні пытання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання

Да ведама грамадзян

Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт паведамляе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 24 сакавіка 2021 года № 23 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркаванняў грамадзян аб змяненні межаў аграгарадка Лявонавічы, вёсак Лозкі і Пархуты.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўлічэння меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623, грамадзяне мелі права выказваць свае меркаванні па пытанні змянення межаў аграгарадка Лявонавічы, вёсак Лозкі і Пархуты на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў раённай газеце “Перамога”.

Прапановаў ад грамадзян у час вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.

В. А. Бялятка,
старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама