Увага – кляшчы!

Важнае Грамадства

Паважаныя паляўнічыя, рыбаловы, а таксама аматары актыўнага адпачынку на прыродзе, памятайце пра меры бяспекі пры наведванні месцаў пакрытых густой расліннасцю:

— варта апранацца так, каб выключыць магчымасць запаўзання кляшчоў пад вопратку і на адкрытыя ўчасткі скуры, за каўнер, на валасы. Ногі павінны быць цалкам прыкрыты, спартыўныя трыко, штаны запраўлены ў шкарпэткі, абавязкова мець галаўны ўбор, доўгія валасы пажадана схаваць;

— праз кожныя 1,5 — 2 гадзіны неабходна праводзіць сама — і ўзаемаагляды верхняга адзення і адкрытых частак цела. Таксама неабходна выкарыстоўваць сродкі, якія адпуджваюць кляшчоў;

— не рэкамендуецца без асаблівай патрэбы залазіць у непраходныя гушчары нізкарослага хмызняку. Перамяшчаючыся па лесе, не зрываць галінкі — гэтымі дзеяннямі вы страсаеце кляшчоў на сябе.

Калі вы ўсё ж сталі “ахвярай” кляшча, тэрмінова звярніцеся ў медыцынскую ўстанову. Памятайце: самастойнае яго выдаленне можа мець небяспечныя наступствы.

У дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і яе структурных падраздзяленнях працуюць кругласутачныя тэлефоны “даверу”: 8(017) 3900000 (Мінск), 8(01562) 2-56-65 (Слонім), звярнуўшыся на якія вы можаце атрымаць адказ на пытанні прыродаахоўнай тэматыкі, пакінуць інфармацыю аб фактах парушэнняў.

Віталь МАРОЗ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету