У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная памяці Мікалая Несцярэўскага

Культура і адпачынак Свежыя навіны

8 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава, прысвечаная памяці Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага.

Яна будзе працаваць да канца мая. На выставе прэзентаваны каталог яго твораў “Я яшчэ не ўсё зрабіў”. Гэта другое выданне каталога, дапоўненае. У яго ўвайшлі ўспаміны мастака, дзённікавыя запісы. Спонсарам выдання стала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Каталог у якасці дара атрымаюць усе музеі і бібліятэкі Беларусі.

На выставе прысутнічалі супрацоўнікі Дзятлаўскага краязнаўчага музея, родныя і блізкія сябры Мікалая Лаўрэнцьевіча, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Ад Саюза мастакоў выступіў Андрэй Уладзіміравіч Басалыга.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga