Тым, хто “гарыць” сваёй працай

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” прафсаюз работнікаў АПК працягвае ўшаноўваць лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны сельскай гаспадаркі.

Асноўная задача акцыі – развіццё жывёлагадоўлі і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў па выніках дасягненняў высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці, захавання пагалоўя і павышэння якасці сельгаспрадукцыі.

Днямі віншаванні прымалі жывёлаводы КСУП “Войневічы”.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак наведаў малочнатаварную ферму “Ёцавічы”, каб уручыць ім Падзячныя лісты і падарункі за працавітасць, вернасць абранай прафесіі, роднай зямлі. Іх атрымалі аператар машыннага даення Тамара Клімчук і жывёлавод Людміла Ляўкевіч.

Уладзімір Фёдаравіч павіншаваў жанчын з працоўнымі дасягненнямі, пажадаў ім далейшых поспехаў у працы, шчасця, здароўя, дабрабыту ў сем’ях, новых вытворчых перамог. Ён адзначыў, што за любымі дасягненнямі і паказчыкамі сельгаспрадпрыемстваў абавязкова стаяць людзі, якія ўкладваюць у сваю працу душу, уменні, час.

Вольга ЮШКЕВІЧ