Раённая Дошка гонару

Важнае Грамадства

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці па выніках работы за 2020 год (рашэнне № 168 ад 02.04.2021 г.) і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікаў:

Барыгіна Мікалая Мікалаевіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўская сельгастэхніка”;

Валчкевіча Івана Міхайлавіча – міліцыянера-вадзіцеля групы затрымання ўзвода міліцыі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Ганчар Ірыны Анатольеўны – кіраўніка спраў Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта;

Гранкоўскай Таццяны Сцяпанаўны – начальніка вытворчага ўчастка Наваельня адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;

Жыбарта Віктара Міхайлавіча – машыніста аўтагрэйдара дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 119 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;

Кастусіка Аляксандра Вячаслававіча – трактарыста-машыніста камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дварэц-Агра”;

Клімец Наталлі Паўлаўны – намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1г. Дзятлава”;

Коваль Лідзіі Мікалаеўны – аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Войневічы”;

Латушка Кацярыны Уладзіміраўны – жывёлаводасельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”;

Маліноўскай Наталлі Мікалаеўны – дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтркультуры і народнай творчасці”;

Радзюка Аляксандра Анатольевіча – электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Дзятлаўскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Молочный Мир” ;

Родзькіна Івана Міхайлавіча – доктара-хірурга хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;

Свяцецкага Сяргея Аляксандравіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”;

Строк Ганны Уладзіміраўны – агранома па насенняводстве адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;

Трафімчыка Аляксандра Міхайлавіча – начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 аг. Круцілавічы Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”;

Францішчыка Анатолія Віктаравіча – начальніка бюро па ахове працы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас”;

Філідовіч Ларысы Уладзіміраўны – тынкоўшчыцы ўпраўлення спецыяльных работ г. Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства “Будкомплекс”;

Шундрыка Анатолія Леанідавіча – слесара па рамонце абсталявання кацельні Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сярод пераможцаў раённага спаборніцтва сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:

Дварэцкі сельскі выканаўчы камітэт;

працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”;

працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Граніт-Агра”;

калектыў аддзела культуры і адпачынку “Казлоўшчынскі Дом культуры” дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.