Папярэдзіць вясновыя палы

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З надыходам вясны выратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых палаў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання леташняга смецця.

З мэтай недапушчэння вясновых выпальванняў работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС праводзяць штодзённыя рэйды і праводзяць маштабную прафілактычную працу з насельніцтвам.

На гэты раз прадстаўнікі МНС правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў гарадскіх пасёлках Наваельня Наваельнянскага сельсавета і Казлоўшчына Казлоўшчынскага сельсавета і ў вёсцы Пенчыцы Дзятлаўскага сельсавета. Выратавальнікі расказалі вяскоўцам аб рэзанансных выпадках, якія адбыліся ў раёне і вобласці ў 2020 годзе, калі пры спальванні смецця без выканання правілаў бяспекі грамадзяне не толькі гублялі сваю маёмасць, але і атрымлівалі апёкі, нагадалі аб мерах бяспекі пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі. Таксама ў гутарках работнікі МНС расказалі аб адказнасці, прадугледжанай у адпаведнасці з новым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Так, выпальванне сухой расліннасці і травы на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягне штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а распальванне вогнішчаў у забароненых месцах — папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь. Кожнаму грамадзяніну раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім аб правілах бяспекі і аб алгарытме дзеянняў пры пажары.

Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga