Новы поручань – для ветэрана

Важнае Грамадства

У час раённага месячніка па добраўпарадкаванні, напярэдадні Свята працы і Дня Вялікай Перамогі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Дзятлаўшчыны наведалі ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны, каб дапамагчы ім з добраўпарадкаваннем падворкаў.

– Грамадскія аб’яднанні штогод надаюць шмат увагі клопату аб ветэранах і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, – расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. – Мы наведваем іх дома, гутарым, цікавімся, чым можам дапамагчы. Сёлета ветэран вайны Аляксандр Лях папрасіў зрабіць поручань, каб было зручней спускацца з ганка ў двор.

Разам са старшынёй раённага савета ветэранаў Міхаілам Губарам і яго намесніцай Ядвігай Гушча ўсталявалі, зманціравалі і пафарбавалі поручань.

Пакуль вяліся работы, Аляксандр Юльянавіч узгадаў ваенныя і пасляваенныя гады, сваё сяброўства з партызанскім камандзірам Ільёй Глазковым.

Затым ветэран “прыняў” работу, выкананую сумленна: ужо хутка, на пачатку мая, ён будзе сустракаць тут гасцей, якія прыйдуць павіншаваць яго са святам Вялікай Перамогі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga