Моладзевыя навіны. Дзе запаліліся “Суперзорачкі”?

Грамадства Свежыя навіны

Самых актыўных акцябрат Дзятлаўшчыны ў сярэдняй школе № 3 райцэнтра сабраў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Суперзорачка”.

Іспыты камандаў праходзілі ў два этапы. Загадзя акцябраты выканалі заданні завочнай намінацыі “Партфоліа “Дзённік акцябрацкай зорачкі”: аформілі партфоліа, фотасправаздачы, творчыя матэрыялы.

Як расказала метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка, за званне лепшых у раёне змагаліся шэсць акцябрацкіх груп: “Зумеры” (СШ № 3 горада Дзятлава), “Акцябраткі” (гімназіі №1 горада Дзятлава), “Агеньчыкі” (СШ № 1 горада Дзятлава), “Сонейка” (Казлоўшчынскай СШ), “Героі” (Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы), “Чарвячкі” (Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы).

Ім давялося паспаборнічаць у некалькіх іспытах: каманды прадставілі творчыя візітоўкі “Маленькія зорачкі”, якія складаліся з відэароліка і выступлення; выканалі “Творчае хатняе заданне”, дзе ў цікавай форме раскрылі сваю скарбонку добрых спраў; паўдзельнічалі ў калектыўнай творчай справе “Талент”, у час якой стварылі рукатворны аб’ект.

Па выніках завочнага этапу і выступленняў камандай-пераможцай, якая прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Суперзорачка”, сталі “Зумеры” з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Другое месца падзялілі “Агеньчыкі” і “Героі”. На трэцім – “Чарвячкі”, “Акцябраткі” і “Сонейка”.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены аргкамітэтам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga