Да “Тыдня лесу” далучыліся школьнікі і дашкольнікі

Грамадства Свежыя навіны

Удзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу” прынялі педагогі і навучэнцы з Казлоўшчыны, Гезгалаў і Круцілавічаў.

Калектыў Казлоўшчынскай сярэдняй школы паўдзельнічаў у штогадовай акцыі “Пасадзім лес”, а таксама ў акцыях “Чысты лес”, “Збяры макулатуру – захавай дрэва”. Таксама для школьнікаў правялі вытворчыя экскурсіі ў мясцовае лясніцтва.

Работнікі Гезгалаўскага ясляў-сада высаджвалі саджанцы сасны на тэрыторыі тутэйшага лясніцтва. За два дні ўдзелу ў акцыі высаджана 8 тысяч будучых дрэваў.

Не засталіся ў баку і выхаванцы гезгалаўскага садка. У рамках тэматычнага тыдня “Лес – багацце Беларусі” яны сталі ўдзельнікамі пазнавальных гульняў-заняткаў. Атрыманыя ўяўленні дзеці адлюстравалі ў калектыўнай працы “Лес – дом для многіх жыхароў”.

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы пасадзілі бярозы ў лясным масіве ў Новаяльнянскім лясніцтве.

Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі