11 красавіка – дзень памяці вязняў канцлагераў

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Зняволеныя, але непераможныя

У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі нацысцкай Германіі, яе краін-саюзніц і на акупаваных імі тэрыторыях дзейнічала 14 000 канцэнтрацыйных лагераў. Вязняў нацысты спальвалі ў печах крэматорыя, часам нават жывымі, атручвалі ў газавых камерах, катавалі, гвалтавалі. Людзі галадалі, і пры гэтым іх прымушалі працаваць да знямогі. У зняволеных бралі кроў для салдат вермахта, праводзілі над імі медыцынскія эксперыменты і выпрабоўвалі новыя прэпараты.

11 красавіка 1945 года на тэрыторыі Бухенвальда, самага буйнога канцэнтрацыйнага лагера, адбылося ўзброенае паўстанне, арганізаванае інтэрнацыянальнымі сіламі зняволеных. Калі ў канцлагер Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі, паўстанцы ўжо ажыццяўлялі кантроль над лагерам смерці, таму злачынствы нацыстаў сталі вядомыя, а паказанні вязняў дайшлі да Міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала.

Усяго на тэрыторыях, падкантрольных гітлераўцам, знаходзілася ў канцлагерах, лагерах смерці, турмах 18 мільёнаў чалавек. З іх больш за 11 мільёнаў былі знішчаны. Сярод загінулых – 5 мільёнаў грамадзян СССР і 6 мільёнаў яўрэяў з розных краін. Кожны пяты вязень быў у дзіцячым узросце.

Падрыхтавала да друку Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga