Землякам – пра ўсерэспубліканскі форум

Грамадства Свежыя навіны

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу ад Дзятлаўскага раёна прадаўжаюць дзяліцца ўражаннямі і галоўнымі тэзісамі форуму з землякамі, сустракаючыся з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства.

Так, 12 сакавіка старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі пагутарыў з жыхарамі аграгарадка Белагурна і расказаў ім, што важнага і цікавага пачуў на сходзе.

У гэты ж дзень перад калектывам Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі выступіла дэлегат раёна, намесніца дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталля Клімец.

У Год народнага адзінства дэлегаты засяродзілі увагу землякоў на тым, што кожны з нас адказны за лёс сваёй краіны і толькі разам, толькі старанна працуючы, мы зможам захаваць дабрабыт і спакой ў Беларусі, нашу незалежнасць.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі сустрэч



Теги: