У райвыканкаме – новы першы намеснік

Галоўнае Улада

Начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – першым намеснікам старшыні райвыканкама назначаны Віталь Шулейка.

Нарадзіўся Віталь Тадэвушавіч 11 кастрычніка 1985 года ў Дзятлаве. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” атрымаў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, куды паступіў у 2005 годзе пасля заканчэння Жыровіцкага аграрнага каледжа.

Працоўную дзейнасць Віталь Шулейка пачынаў у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Русь-Агра”, дзе займаў пасады загадчыка майстэрняў, загадчыка гаража вёскі Раклевічы, галоўнага інжынера.

У сакавіку 2011 года ён быў прызначаны на пасаду галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара Дзяржтэхнагляду раёна – начальніка раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У жніўні 2014 года ўзначаліў калектыў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, дзе на пасадзе дырэктара працаваў да нядаўняга часу. За папярэднія гады работы Віталь Тадэвушавіч зарэкамендаваў сябе як кіраўнік, здольны аператыўна прымаць рашэнні для дасягнення пастаўленых мэтаў і падтрымліваць атмасферу добразычлівасці і зацікаўленасці ў калектыве. Ён займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, сёлета быў абраны ў склад дэлегацыі Дзятлаўшчыны і прыняў удзел у VI Усебеларускім народным сходзе.

10 сакавіка 2021 года Віталь Тадэвушавіч заступіў на новую пасаду.



Теги: