Спрэчкам і канфліктам СТОП

Грамадства Свежыя навіны

Адной з прычын правапарушэнняў з’яўляюцца нявырашаныя канфлікты паміж навучэнцамі, падлеткамі і іх законнымі прадстаўнікамі, з прадстаўнікамі соцыуму.

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе з гэтай нагоды стартаваў праект “Медыяцыя, або канфліктам СТОП!” Медыяцыя дае магчымасць вырашэння спрэчкі шляхам прыняцця бакамі рашэння на дабравольнай і раўнапраўнай аснове так, каб усе інтарэсы бакоў маглі быць задаволены.

Мэта гэтага праекта — практыка-арыентаваная падрыхтоўка каманды школьных медыятараў сярод навучэнцаў падлеткавага ўзросту і педагогаў. Дадзеная ініцыятыўная група – гэта альтэрнатыўна іншы спосаб рэагавання на спрэчку ці канфлікт, процівапраўныя паводзіны або правапарушэнні непаўналетніх. Неабходна вучыць падлеткаў знаходзіць спосабы прадухілення канфліктных сітуацый і не даваць магчымасць ім развівацца да крытычных кропак.

Дзейнасць удзельнікаў праекта заснавана на прынцыпах: дабравольнасці ўдзелу канфліктуючых бакоў у працэсе ўрэгулявання канфлікту; канфедэнцыяльнасці, якая неабходна абавязкова для ўдзельнікаў канфлікту і медыятара, не распаўсюджваць звесткі, атрыманыя падчас вырашэння спрэчкі; нейтральнасці і незалежнасці. Удзельнікам праекта забараняецца праяўляць сімпатыю ў вырашэнні пытанняў.

Для рэалізацыі праекта “Медыяцыя, ці канфліктам СТОП!” пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя і актыўныя формы работы, накіраваныя на развіццё ў навучэнцаў-медыятараў навыкаў пасрэднікаў у вырашэнні канфліктаў паміж людзьмі, а таксама сацыяльнай мабільнасці, гібкасці і ўпэўненасці ў сабе. Кожны занятак складаецца з трох этапаў, арганізоўваецца ў форме дыскусіі, практычных заняткаў, гульняў-актыватараў.

Удзельнікі праекта асвойваюць навыкі працы ў камандзе, што сёння вельмі каштоўна, вучацца канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі, самарэалізоўвацца ў сацыяльна-значымай дзейнасці.

Таццяна ЖЫНКО,
класны кіраўнік Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы