Не чакай лета, выбірай цяпер

Важнае Грамадства

У сакавіку на Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Выбіраем студатрад!”.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, гэты моладзевы праект павінен зацікавіць юнакоў і дзяўчат нашага раёна, якія мяркуюць правесці лета з карысцю. У іх з’явілася магчымасць ужо цяпер запісацца ў працоўныя атрады. У рамках праекта ва ўстановах адукацыі праходзяць сустрэчы, дзе старшакласнікам расказваюць аб працоўным семестры, праводзяць анкетаванне. Такім чынам маладыя людзі могуць заявіць аб сабе і трапіць у раённую базу даных па фарміраванні студэнцкіх атрадаў.

Плануецца, што на Дзятлаўшчыне гэтым летам сельскагаспадарчыя моладзевыя атрады будуць працаваць на відавой праполцы і жніве.

Раённы камітэт ГА “БРСМ” прапануе старшакласнікам і студэнтам, якія жадаюць папоўніць свой бюджэт і атрымаць практычныя навыкі ў рабоце, ужо падаваць заяўкі. Дасылаць іх можна на электронныя адрасы: drk-888@rambler.ru,  brsm@dyatlovo.gov.by або запоўніць у штабе працоўных спраў па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 (будынак райвыканкама), каб. 313 (трэці паверх). Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61.

Ірына СТЫРНІК



Теги: