На грамадскае абмеркаванне

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт праводзіць высвятленне меркавання грамадзян на працягу аднаго месяца з 24 сакавіка 2021 г. па 24 красавіка 2021г. па пытанні змены межаў аг. Лявонавічы і вёскі Лозкі, якое выклікана ўсталяваннем межаў Парэцкага сельсавета Дзятлаўскага раёна, змяненне мяжы вёскі Пархуты ў сувязі з уключэннем дамоў № 2, 4 у мяжу сельскага населенага пункта вёскі Пархуты.Выказаць сваё меркаванне могуць усе грамадзяне, якія пражываюць у аг. Лявонавічы, вёсцы Лозкі і вёсцы Пархуты, з дапамогай паштовай або тэлефоннай сувязі на адрас арганізатара грамадскага абмеркавання (231471, г. п. Казлоўшчына, вул. Савецкая, 16 або тэл. 3-03-72, 3-06-85).

В. А. Белятка,
старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама