Міліцыя папярэджвае. Ці варта рабіць такі выбар?

Важнае Здарэнні і бяспека

Міліцыя нагадвае жыхарам Дзятлаўскага раёна, што ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць.

Яна надыходзіць, згодна з артыкулам 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за “парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў: сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання і іншых, а таксама за публічныя заклікі да іх арганізацыі ці правядзення”. Удзельнікі такіх дзеянняў караюцца штрафам да ста базавых велічыняў, або грамадскімі работамі, ці адміністрацыйным арыштам. А вось для арганізатараў пакаранне будзе больш сур’ёзным – гэта штраф ад дваццаці да ста пяцідзесяці базавых велічыняў, або грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт, а для юрыдычнай асобы-арганізатара – штраф ад дваццацi да двухсот базавых велічыняў.

За паўторнае парушэнне, учыненае на працягу года, удзельнік будзе пакараны штрафам ад дваццаці да двухсот базавых велічыняў, або грамадскімі работамі, ці адміністрацыйным арыштам. Арганізатару пагражае штраф ад дваццаці да двухсот базавых велічыняў, або грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт, калі ж гэта юрыдычная асоба – штраф ад дваццацi да двухсот базавых велічыняў.

Не варта забывацца і пра жыццёвы прынцып: “скупы плаціць двойчы”. Адміністрацыйнае заканадаўства прадугледжвае пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах за ўзнагароджанне. Такі ўчынак караецца штрафам ад трыццаці да двухсот базавых велічыняў, або грамадскімі работамі, ці адміністрацыйным арыштам. Для “праплачанага” арганізатара адказнасць у гэтым выпадку таксама будзе больш значнай: штраф ад сарака да двухсот базавых велічыняў, або грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт, а для юрыдычнай асобы – штраф ад двухсот пяцiдзесяцi да пяцісот базавых велічыняў.

Памятаць трэба і тое, што ад адміністрацыйнага парушэння да крымінальнага – усяго адзін крок. Так, артыкул 342 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначае, што “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх” – гэта крымінальна-караемыя ўчынкі.  Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ці выклікалі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, а таксама актыўны ўдзел у іх пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства будуць пакараны штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Не пазбегнуць адказнасці і “настаўнікі” пратэстаў. Так, навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства будуць пакараны арыштам або пазбаўленнем волі да двух гадоў.

Ці варта рабіць такі выбар – вырашаць толькі вам.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga