Лепшым жывёлаводам раёна – узнагароды

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У раёне працягваецца рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”, у час якой лепшыя калектывы і асобныя прадстаўнікі сельгасарганізацый атрымліваюць заслужаныя віншаванні і ўзнагароды.

 

Малочнатаварныя фермы гаспадарак наведалі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Шулейка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Яны падвялі вынікі работы за зімова-стойлавы перыяд, абмеркавалі з работнікамі далейшыя планы, а таксама падзякавалі за плённую працу, выказалі добрыя пажаданні і ўручылі падарункі.

За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у жывёлагадоўлі ўзнагароджаны работнікі фермы “Пушча” КСУП “Хвінявічы”: Таццяна Глушкевіч, брыгадзір вытворчай брыгады, Любоў Юшкевіч, аператар машыннага даення і Андрэй Шыбоўскі, жывёлавод.

Віталь Шулейка павіншаваў жывёлаводаў з працоўнымі дасягненнямі, падзякаваў за працу, пажадаў здароўя і бадзёрасці, імкнення да высокіх вынікаў.

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, адказнасць пры выкананні сваіх службовых абавязкаў узнагароджаны Падзячнымі лістамі і падарункамі работнікі ААТ “Граніт-Агра” Святлана Жых, Тамара Кміта, Таццяна Браніцкая, звяно аператараў машыннага даення МТК “Касцюкі”, Святлана Верамейка, аператар машыннага даення МТФ “Данілавічы”, Ігар Жукоўскі, жывёлавод МТК “Таркачы”.

Пагутарыўшы аб надзённых справах, Уладзімір Казак акцэнтаваў увагу на тым, што людзям трэба заўсёды дзякаваць за іх працу, за адданасць прафесіі, за нераўнадушныя адносіны да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў.

Да віншаванняў далучыліся дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур і старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаставарыства Алена Зенчык.

Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца.

Вольга ЮШКЕВІЧ