Гістарычны факт: за ці супраць

Важнае Культура і адпачынак

25 сакавіка ў раённай бібліятэцы адбыўся тэматычны круглы стол “Фарміраванне БНР, яе значэнне і асаблівасці ўзаемаадносін з Кайзераўскай Германіяй у перыяд акупацыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны”.

Арганізатарам  мерапрыемства выступіла грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”.

Удзельнікамі сустрэчы сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Рагачова, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык, маладыя спецыялісты раёна і работнікі культуры.

На сустрэчы  абмеркавалі  важныя гістарычныя пытанні: ці была БНР сапраўды дзяржавай, якая гістарычная ацэнка Акта 25 сакавіка 1918 года, як  мы сёння павінны  адносіцца да гэтага гістарычнага факта.

Алена Абрамчык падрабязна расказала пра гісторыю ўтварэння БНР,  закранула і актуальныя пытанні сучаснасці, якія таксама хвалявалі ўдзельнікаў мерапрыемства. Яна адзначыла, што сёння ў нашай краіне жывуць талерантныя людзі, якія аднолькава ставяцца  да ўсіх нацый і нацыянальнасцей, калі яны будуць з павагай адносіцца да нас і нашай краіны.

–  Сёння кожны  з нас можа  ўсяго дасягнуць сваёй працай, калі толькі захоча. Для гэтага ў нашай краіне ёсць усе магчымасці, – падсумавала яна сваё выступленне.

Усе ўдзельнікі аднагалосна згадзіліся з тым, што мы жывём у незалежнай краіне, пад мірным небам, а што будзе, калі мы ўсё гэта разбурым. Утварэнне БНР  – гэты гітарычны факт, які застаецца ў мінулым.

Таццяна САНЮК