Чытачы – людзі сталага ўзросту

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання вялікую ўвагу надае рабоце з людзьмі сталага ўзросту.

У бібліятэцы на працягу года праводзяцца розныя гутаркі, дні здароўя, агляды літаратуры. Запланаваны такія мерапрыемствы, як гадзіна памяці  “Трагічныя старонкі Чарнобыля” (35 год Чарнобыльскай трагедыі), гадзіна карысных парад “Лячэнне мёдам”, візіт-віншаванне “Усмешку ў кожны дом” (да Дня сталых людзей), выстава-прагляд “Праз кнігу – да дабра і святла” і іншыя.

Таксама бібліятэкар не забываецца пра сваіх чытачоў, якія пражываюць у аддаленых вёсках зоны абслугоўвання. Для іх арганізаваны падворныя абходы. Насычана прайшоў дзень добрых паслуг  ”Мы да Вас з кнігамі”. Чытачы-пенсіянеры не мінаюць бібліятэку, а наведваюць яе, чытаюцькнігі, з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах або проста прыходзяць пагутарыць аб сваім паўсядзённым жыцці.

Жанна КУР’ЯН,
бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі