1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй. Валерый Бароўскі: “Ніколі не заставайцеся абыякавымі”

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

– Не існуе бясшкодных наркотыкаў, усе яны згубна дзейнічаюць на мозг, псіхіку, нервовую сістэму чалавека, – нагадвае жыхарам раёна старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Валерый Бароўскі.

Статыстыка сведчыць, што калі чалавек упершыню сустрэнецца з наркотыкамі ў чатырнаццаць-пятнаццаць гадоў, то па ўзроўні інтэлекту і праз дваццаць гадоў ён застанецца падлеткам. Наркаман не мае каштоўнасцяў, значыць, у яго няма будучыні. Усе жаданні такога чалавека зводзяцца да аднаго – знайсці новую дозу. Наркотыкі – гэта рабская залежнасць.

Тыя, каго закранула такая бяда, і іх блізкія могуць звяртацца па інфармацыйную падтрымку на інтэрнэт-сайт POMOGUT.BY.

Жыхароў раёна праваахоўнікі пераканаўча просяць не заставацца абыякавымі да праблемы. Пра асобаў, якія займаюцца вырошчваннем, вырабам, захоўваннем, збытам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, трэба паведамляць у дзяжурную часць па тэлефоне 102 або ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефоне 2-15-34. Ананімнасць гарантуецца.

Уладзімір СВЯТОХА,

першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама