З планёркі старшыні. Аператыўна пра самае важнае

Важнае Улада

У мінулы панядзелак на нарадзе ў старшыні райвыканкама традыцыйна абмяркоўваўся шэраг пытанняў, якія закранаюць працу розных сфер Дзятлаўшчыны.

Спынімся на некаторых важных момантах.

Аб выніках работы мінулага тыдня і планах надалей паведамілі намеснікі старшыні і начальнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама.

Кіраўніком раёна было ўзнята пытанне эфектыўнасці працы назіральных камісій. Андрэй Садоўскі падкрэсліў важнасць гэтай работы, асабліва на дадзеным этапе, калі пажаранебяспечная сітуацыя застаецца напружанай у сувязі з марозным надвор’ем. Звярнуў увагу на неабходнасць узмацнення інфармацыйна-тлумачальнай работы.

На нарадзе ішла гаворка аб будаўніцтве і рэканструкцыі некаторых аб’ектаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. У іх ліку – будаўніцтва 9-ці павярховага жылога дома па вуліцы Навагрудскай, Казлоўшчынскага дома культуры і інтэрната былога ліцэя ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына, маста па вуліцы Камсамольскай у горадзе Дзятлава.

Таксама на планёрцы былі закрануты пытанні недапушчэння расклейвання аб’яў у несанкцыянаваных месцах, паколькі гэта псуе эстэтычны выгляд горада, адлову бадзяжных сабак, маніторынгу палігона ў в. Колкі.

На кантролі ў старшыні райвыканкама па-ранейшаму знаходзяцца пытанні расчысткі дарог, тратуараў, вывазу снегу, работы з невыкарыстоўваемымі аб’ектамі нерухомасці, аплаты за энерганосьбіты.

Па завяршэнні нарады Андрэем Садоўскім было дадзена даручэнне на высокім узроўні арганізаваць і правесці 13 лютага 2021 года раённае мерапрыемства «Дзятлаўская лыжня-2021».

Наталля КАЛОДКА