У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы

Грамадства Свежыя навіны

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў 8-9 класаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

Мадэратар ток-шоу Алена Якаўчык, класны кіраўнік 9 класа, пазнаёміла прысутных з інфармацыйнымі блокамі.

Абмяркоўваючы блокі “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі”, “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню”, навучэнцы выказалі свае думкі аб захаванні і папулярызацыі традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці народа, паразважалі над роляй дыялогавых пляцовак у выпрацоўцы рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу.

Актыўна ўключылася ў дыялог Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу. Таццяна Сямёнаўна акцэнтавала ўвагу на адзінстве народа, на развіцці грамадзянскіх якасцей асобы, навыках аналізу, імкненні да самаразвіцця, вызначэнні жыццёвых прыярытэтаў маладых людзей. Яна таксама спынілася падрабязней на ключавых накірунках сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021 – 2025 гады.

Пры абмеркаванні блока «Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусі: на ахове бяспекі і суверэнітэту» былі агучаны пытанні бяспекі і абароназдольнасці краіны, прафесіяналізм ваеннаслужачых і прэстыж ваеннай службы. Удзельнікі мерапрыемства праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю моладзі, гонар за сваю Айчыну і гатоўнасць да выканання грамадзянскага і канстытуцыйнага абавязкаў па яе абороне.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі ток-шоу прапагандавалі стварыць школьны міні-парк, а таксама вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі “Мы – разам!” і ва ўсебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.

Марына НЕЧАЙ,
намесніца дырэктара Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: