Таццяна Нікіпорчык: “Будзем гаспадарамі!”

Важнае Грамадства

Нам трэба быць гаспадарамі ў нашым агульным доме – Рэспубліцы Беларусь.

Гэта думка чырвонай ніткай праходзіла праз усё выступленне дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяны Нікіпорчык у час яе выступлення перад працоўным калектывам і насельнікамі Дома сумеснага самастойнага пражывання для пажылых грамадзян і інвалідаў аграгарадка Гезгалы.

– Згадзіцеся, каб годна і шчасліва жыць у сваёй краіне, нам трэба клапаціцца аб уласным здароўі, рацыянальна выкарыстоўваць энерганосьбіты і рэсурсы, старанна працаваць. Іншых “рэцэптаў” міру і дабрабыту проста не існуе, – зрабіла галоўную выснову Таццяна Сямёнаўна, расказваючы пра падзеі і рашэнні форуму.

Сацыяльныя работніцы пацікавіліся ў дэлегата наконт заработнай платы бюджэтнікаў. Таццяна Нікіпорчык іх абнадзеіла: “Зарплата ў нашай галіне паступова будзе павышацца”.

Пажылых людзей хвалявала, чаго ім чакаць у далейшым. Дэлегат запэўніла пенсіянераў, што ў сваім дакладзе Прэзідэнт шмат увагі надаў сацыяльнай палітыцы. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што ў Беларусі ў бліжэйшую пяцігодку на сацыяльныя патрэбы па-ранейшаму будзе накіроўвацца пераважная частка бюджэту краіны. Таму пенсіі і клопат беларусам шаноўнага ўзросту – гарантаваны!

Ірына СТЫРНІК



Теги: