Статыстыка. Колькі зарабляем?

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Аб занятасці насельніцтва і налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна ў 2020 годзе.

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў 2020 годзе было занята 10,9 тысячы чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у 2020 годзе склала 908,6 рубля, у тым ліку ў снежні 2020 года – 1043,2 рубля і павялічылася ў параўнанні з лістападам 2020 года на 8,9 %, або на 84,9 рубля.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні 2020 года ў параўнанні з лістападам 2020 года павялічылася на 7,6 %.

У прамысловасці сярэдняя заработная плата ў снежні 2020 года склала 1315,1 рубля, у будаўніцтве – 1042,2 рубля, на транспарце – 1079,7 рубля, у адукацыі – 878,7 рубля, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 875 рублёў. Заработная плата работнікаў аховы здароўя і сацыяльных паслуг у снежні 2020 года склалася ў памеры 1044,6 рубля, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 1082,4 рубля.

Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці