Падатковая інспекцыя інфармуе. Унесены змяненні ў заканадаўства

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2020 г. № 512 “Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (далей – Указ № 512) унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2020 г. № 143 “Аб падтрымцы эканомікі” (далей – Указ № 143).

Наймальнік мае права:

— прадастаўляць работніку з яго згоды адпачынак для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі ў месцы, якое вызначае наймальнік, з захаваннем работніку за перыяд водпуску заработнай платы ў памеры не ніжэй за ўстаноўленую тарыфную стаўку (тарыфнага акладу), акладу, калі іншае не ўстаноўлена калектыўным дагаворам, пагадненнем (абзац 3 падпункта 1.8 пункта 1 Указа № 512);

— вызваляць работніка ад працы, калі той знаходзіцца ў нездаровым стане, да трох каляндарных дзён сумарна без прадастаўлення работнікам лістка непрацаздольнасці (на працягу тэрміну дзеяння Указа № 143). Захаванне сярэдняга заробку за перыяд вызвалення ад працы можа быць прадугледжана калектыўным дагаворам, іншым лакальным прававым актам арганізацыі, за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый (абзац 6 падпункта 1.8 пункта 1 Указа № 512).

З улікам палажэнняў пункта 1, падпункта 2.9 пункта 2 артыкула 170, падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 173 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (з улікам змяненняў з 2021 года) (далей – НК) вышэйназваныя выплаты работнікам, занятым у працэсе вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, з захаваннем парадку, устаноўленага абзацам 3 і 6 падпункта 1.8 пункта 1 Указа № 512, з 2021 года пры вылічэнні падатку на прыбытак падлягаюць уключэнню ў склад выдаткаў па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў.Названыя выплаты работнікам, занятым у сацыяльнай сферы, з 2021 года належаць уключэнню ў склад пазарэалізацыйных выдаткаў на падставе падпункта 3.28 пункта 3 артыкула 175 НК.

Марына КАЗЛОВА,
намеснік начальніка інспекцыіМіністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне