Падарожжа па кнігах “А на зямлі яго не згасне свет”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны ў рамках літаратурнага праекта ”Пісьменнік. Біліятэка. Чытач” прайшло падарожжа па кнігах “А на зямлі яго не згасне свет”,  прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа, народнага пісьменніка Беларусі.

Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з яго творамі , а таксама ўвазе чытачоў была прапанавана выстава-прысвячэнне ”Палескай зямлі волат”. На выставе былі прадстаўлены зборы твораў пісьменніка, яго асобна выдадзеныя творы, літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, якія ўяўляюць сабой летапіс жыццёвага шляху і творчай дзейнасці Івана Мележа. Выставу дапаўнялі фотаздымкі і выказванні вядомага беларускага пісьменніка, прагучалі вершы беларускіх паэтаў.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны