Нарада ў старшыні райвыканкама

Важнае Свежыя навіны Улада

1 лютага адбылася чарговая аператыўная нарада ў старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага.

Намеснікі старшыні і начальнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама зрабілі справаздачы аб праведзенай рабоце і падзяліліся планамі на бягучы тыдзень.

На парадку нарады былі актуалізаваны пытанні прафілактычнай дзейнасці, недапушчэння запазычанасцяў пры аплаце за электраэнергію і газ, расчысткі дарог, планаў па капітальным і бягучым рамонтах аб’ектаў жылфонду і правядзення будаўніча-мантажных работ, стану эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне, правядзенні вакцынацыі і і ншыя.

Андрэй Садоўскі зрабіў акцэнт на неабходнасць аднаўлення работы аглядавых камісій і каардынацыйных саветаў, рамонту і якаснай падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да вясенне-палявых работ.

З кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама былі абмеркаваны пытанні вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі па рамонце вызначаных аб’ектаў культуры і адукацыі, вытворчасці малака, падрыхтоўкі планаў развіцця сельскагаспадарчых арганізацый і іншыя.

Было адзначана, што амаль у два разы знізілася колькасць захворванняў на каранавірус, установы аховы здароўя раёна паступова пераходзяць на работу ў звычайным рэжыме.

Таксама на нарадзе было разгледжана пытанне падрыхтоўкі мерапрыемстваў да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Наталля КАЛОДКА



Теги: