Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць

Грамадства Свежыя навіны

Тэматычная пляцоўка “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе стала своеасаблівым віртуальным цэнтрам паміж установай адукацыі, навучэнцамі і іх бацькамі.

Створаная ў рамках раённага конкурса “Каля вытокаў маральнасці” яшчэ ў 2018 годзе, яна па сённяшні дзень актыўна функцыянуе, дзякуючы намаганням каманды творчых і актыўных педагогаў і бацькоў. З аднаго боку, на яе старонках праводзяцца цікавыя віртуальныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей у навучэнцаў, прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных залежнасцей. З другога боку, можна ў любы час пазнаёміцца з вынікамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе.

На старонках тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць” стала традыцыйным правядзенне такіх мерапрыемстваў, як фотамарафоны, віртуальныя флэшмобы, інтэрнэт-чэленджы, анлайн-віктарыны. У бягучым навучальным годзе навучэнцы, бацькі, настаўнікі прынялі ўдзел у фотамарафоне “Навагодняе сэлфі”, інтэрнэт-чэленджы “Гэта мой крок насустрач здароўю. А твой?”, віртуальных флэшмобах “Люблю жыццё за тое, што…”, “Я маю права… Мой абавязак…”.

Мы запрашаем усіх да ўдзелу ў фотабатле калажоў, прымеркаваным да Дня абаронца Айчыны, пад назвай “Мой тата – самы лепшы! Я цябе віншую!”, які стартуе ў пачатку лютага.

Будзем рады сустрэчы з кожным жадаючым на старонках тэматычнай пляцоўкі “Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць”! Пераходзьце па дадзенай спасылцы https://vk.com/club162292714 і далучайцеся да нас!

Марына СЕРБІН,
педагог сацыяльны Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы