Дзятлаўчане – на “Прынёманскай лыжні”

Важнае Спорт і турызм

Традыцыйныя абласныя спаборніцтвы прайшлі ў спартыўна-біятлонным комплексе “Сялец” пад Навагрудкам.

Яны сабралі каля 200 лыжнікаў з усіх раёнаў вобласці, Гродзенскіх аблвыканкама і райвыканкама.

Дзятлаўшчыну на лыжні прадставіла зборная работнікаў дзяржаўных службаў на чале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Садоўскім.

Сёлета змяніўся фармат спаборніцтваў: вынікі лыжні падводзіліся толькі ў персанальным заліку па групах. Кіраўнік нашага раёна ўвайшоў у дзясятку мацнейшых сярод старшыняў райвыканкамаў Гродзеншчыны, намеснік старшыні Андрэй Жыдко – у дваццатку лепшых, Марта Мілаш (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях) стала шостай з 25 удзельніц, Дзмітрый Ёда (галоўны спецыяліст райвыканкама) – сёмы з 25 спартсменаў.
– Сёлета нам не ўдалося падняцца на п’едэстал, але мы атрымалі зарад бадзёрасці, энергіі і пазітыву, масу станоўчых эмоцый і новых уражанняў, – падзяліўся настроем адразу пасля лыжні Дзмітрый Ёда.

 

Наталля АВЯРЧУК