Ці аказваюць матэрыяльную дапамогу пасля Covid-19?

Грамадства Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне працягвае працаваць грамадская прыёмная раённага аб’яднання прафсаюзаў.

У грамадскую прыёмную ад жыхара нашага раёна паступіла пытанне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі члену прафсаюза, які перахварэў каранавірусам?

На яго адказаў старшыня  Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

– У мінулым годзе для падтрымкі членаў прафсаюза ў перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўсіх пярвічных прафсаюзных арганізацыях краіны, у тым ліку і ў нашым раёне, былі сфармаваны касы ўзаемадапамогі, сродкі з якіх накіроўваліся на аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза, якія перахварэлі Covid-19, а таксама для закупкі сродкаў індывідуальнай абароны.

Для атрымання матэрыяльнай дапамогі члену прафсаюза патрэбна звярнуцца з заявай у прафсаюзны камітэт.

 

 

 

Вольга ЮШКЕВІЧ