Адшукваюцца сведкі дарожна-транспартнага здарэння

Важнае Здарэнні і бяспека

Следчым упраўленнем упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам аўтамабіляў “BMW X5”, рэгістрацыйны знак 6197НВ-5, і “CITROEN C-ELYSEE”, рэгістрацыйны знак 4678КМ-4, якое адбылося 25 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 17 гадзін на 109 кіламетры аўтадарогі М-11 Дзятлаўскага раёна.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі вадзіцель і пасажыр аўтамабіля «CITROEN».

Просім мужчыну, які першым апынуўся на месцы здарэння і мог быць яго відавочцам, і іншых асобаў, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра дадзенае здарэнне, звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці на адрас: г. Гродна, вул. Горкага, 121, або ў Дзятлаўскі РАСК: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 5, або па тэлефоне 8(0152)72-41-05.

Андрэй ЗУБКЕВІЧ,
старшы следчы СУ УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці