Зімовая пара для добрых спраў

Грамадства Свежыя навіны

Зіма дыктуе свае правілы: апрануцца па надвор’і, паклапаціцца аб ўцяпленні жылля, пачысціць сцежкі ад снегу.

Некаторым выйсці бадзёрай марознай раніцай з лапатай і папрацаваць – у задавальненне, але для адзінока пражываючых людзей, ветэранаў — гэта, несумненна, складана. Увага да праблем ветэранаў і адзінока пражываючых людзей – адно з накірункаў валанцёрскай дзейнасці. А зіма – гэта самы час саграваць сэрцы клопатам. Улічваючы, што халодная пара года ў самым разгары, валанцёры Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна вырашылі паклапаціцца аб тых, каму можа спатрэбіцца дапамога і прынялі ўдзел у акцыі “Зімовая пара для добрых спраў”. Узброіўшыся лапатамі, актывісты дружна расчысцілі дарожкі вакол дамоў, а таксама да праезнай часткі. Пасля праведзенай работы рабяты пачулі словы падзякі за ўвагу і клопат. Акцыя па ачыстцы двароў ад снегу абавязкова працягнецца.

Анастасія РАГОЙЖА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна