Зімовае шматбор’е ў Дзятлаве

Свежыя навіны Спорт і турызм

22 студзеня ў горадзе Дзятлаве на базе сярэдняй школы № 1 і Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба прайшлі раённыя спаборніцтвы “Алімпійскія надзеі Беларусі” па зімовым шматбор’і “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі.

У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў. Хлопцы падцягваліся на высокай перакладзіне, дзяўчаты адціскаліся ад падлогі. Таксама дзеці спаборнічалі ў скачках у даўжыню з месца і лыжных гонках дыстанцыяй ад 1 да 3 кіламетраў. Навучэнцы 9-11 класаў стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі.

Усе ўдзельнікі зімовага шматбор’я паказалі добрыя спартыўныя вынікі, што ў чарговы раз даказвае – маладое пакаленне Дзятлаўшчыны за здаровы лад жыцця.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ